Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

1.06.2019г. Конкурс малюнкаў на асфальце “Пад вясёлкай дзяцінства”


Свята самых маленькіх, Міжнародны дзень абароны дзяцей, штогод адзначаецца ў першы дзень гарачай пары года - лета, 1 чэрвеня. З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Пад вясёлкай дзяцінства”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах, удзельнічалі ў гульнях, незвычайных эстафетах. Дзеці з велізарным натхненнем малявалі на асфальтавай дарожцы. Дзіўныя прыгоды, забавы, гульні і нечаканыя сустрэчы падарылі дзецям шмат радасці і весялосці.