Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

6.06.2019г. Літаратурная гадзіна «Знакамітыя пісьменнікі Бацькаўшчыны"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная селькая бібліятэка" правяла для дзяцей школьнага лагера "Сонейка" літаратурную гадзіну «Знакамітыя пісьменнікі Бацькаўшчыны". Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра тое, якія беларускія пісьменнікі адзначаюць у юбілей, пазнаёміліся з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі і іх кнігамі. У канцы сустрэчы прачыталі ўрывак з кнігі Ганны Скаржынскай-Савіцкай "Прыгоды хамячка Тошкі".'