9.06.2019г. ІІ абласны кніжны фестываль "Кніга і час»


9 чэрвеня супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у ІІ абласным кніжным фестывалі "Кніга і час», які праходзіў у г.Свіслач. Жыхарам і гасцям горада была прапанавана бібліятэчная пляцоўка, дзе былі прапанавы: кніжная выстава "Бераставіччына: людзі, падзеі, час" на якой была адлюстравана літаратура і фактаграфічны матэрыял з фонду раённай бібліятэкі аб мінулым і сучаснасці Бераставіччыны; фотавыстава Ангеліны Радзявічэне "Родныя краявіды"; экспазіцыя лялек Ірыны Панок "Чароўная краіна лялек". На працягу дня працаваў аквагрым і майстар-клас па вырабу кніжных закладак.