Напярэдадні
Дня бібліятэк Беларусі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка запрашае”. Для навучэнцаў 1-га
курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя бібліятэкары правялі экскурсію-запрашэнне
”Вас сардэчна вітае скарбніца мудрасці”, падчас якой дырэктар бібліятэкі
Т.Д.Марцішэвіч коратка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэння раённай
бібліятэкі, паінфармавала іх аб тым, як стаць чытачом бібліятэкі, аб кніжным
фондзе бібліятэкі. Для навучэнцаў правялі тэматычны агляд літаратуры,
прадстаўленай на выставе “Ёсць храм у кніг – бібліятэка”, прысвечанай Дню
бібліятэк Беларусі, а таксама расказалі аб асаблівасцях мастацкага афармлення
раённай бібліятэкі.
Далей мерапрыемства прадоўжыў вулічны
флэшмоб “Як прайсці ў бібліятэку?”. Менавіта такое пытанне задавалі
бібліятэкары жыхарам Вялікай Бераставіцы. Тым, хто не знаёмы з бібліятэкай,
уручалі памяткі-запрашэнні з інфармацыяй аб раённай бібліятэцы.
Завяршыўся Дзень адчыненых
дзвярэй сустрэчай з удзельнікамі клуба маладых інвалідаў “Вяселка дабра”, якія
прыйшлі павіншаваць супрацоўнікаў бібліятэкі з надыходзячым святам – Днём бібліятэк
Беларусі. Бібліятэкары падзякавалі гасцей за віншаванні і абмеркавалі з
маладымі людзьмі пытанні і падрабязнасці далейшых мерапрыемстваў.