Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

14.09.2019г. Каплімент ад бібліятэкі “Гадзіна інтэрнэту бесплатна” да Дня бібліятэк


Да Дня бібліятэк у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства - каплімент ад бібліятэкі  “Гадзіна інтэрнэту бясплатна”. Бібліятэку наведалі вучні Масалянскай школы. У гэты дзень дзеці маглі карыстацца інтэрнэтам бясплатна. Падчас сустрэчы маленькія чытачы разам з бібліятэкарам паразважалі над тым, якой яны бачаць бібліятэку ў будучым.