Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

19.10.2019г. Сумеснае мерапрыемства амарскага аб'яднання "Чараўніцы" з дарослымі "Дары восені"


У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло сумеснае мерапрыемства амарскага аб'яднання "Чараўніцы" з дарослымі "Дары восені". Восень – самая каляровая пара года, насычаная рознымі фарбамі і шчодрая на дары з незабыўным густам. Члены клуба замацавалі свае веды аб карысці гародніны і садавіны як крыніцы вітамінаў, прыняўшы ўдзел у вясёлых конкурсах і пазнавальных віктарынах.