Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.11.2019г. Пасяджэнне “Школа лідэра”


На базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў раённага праекта “Школа лідэра”, які аб’ядноўвае актыўных і ініцыятыўных маладых людзей з розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, якія валодаюць лідэрскімі якасцямі, цвердым характарам, спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на кіруючыя пасады.
Дырэктар раённай бібліятэкі правяла для маладых людзей краязнаўчую экскурсію “Гісторыя Бераставіцы ў аб’ектыве часу”, падчас якой пазнаёміла іх з фотавыставай “Фотаімгненні для нашчадкаў”, з гістарычнымі асобамі на фотаздымках і імёнамі аўтараў фатаграфій Вялікай Бераставіцы пачатку 20 стагоддзя.