22.01.2020г. Пасяджэнне “Свята Хрышчэння: гісторыя, віншаванні, прыметы”


“Свята Хрышчэння: гісторыя, віншаванні, прыметы” – пад такой назвай прайшло студзеньскае пасяджэнне жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Бібліятэкары падрыхтавалі віртуальнае падарожжа скрозь стагоддзі, прысвечанае гісторыі і традыцыям свята Хрышчэння Гасподняга. Прысутным расказалі аб старажытных традыцыях нашых продкаў. Жанчыны ўспаміналі, як адзначалі гэта праваслаўнае свята ў даўнія часы іх дзяцінства. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам задавалі пытанні, загадвалі загадкі. Усе з задавальненнем прынялі ўдзел у рытуальным абрадзе на здзяйсненне жадання “Чароўная свечка”. Завяршылася пасяджэнне чаяпіццем і па традыцыі віншаваннем імяніннікаў.