Рэспубліканскі конкурс "Сэлфі з вышыванкай"

Бібліятэкар філіяла “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава і загадчык філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці Ўладзімір Макар прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “ Сэлфі з вышыванкай”,  ініцыятарам удзелу ў якім стала намеснік старшыні РСУП “ Алекшыцы” Алеся Капіца. Мэта конкурса: яскрава раскрыць у дзеянні прыгажосць беларускага касцюма і на наглядных прыкладах паказаць моладзі беларускую вышыванку.