Книжная выставка “Книжки с бантиком для девочек, книжки в кепочках для мальчиков»

На протяжении месяца в филиале "Олекшицкая сельская библиотека" действовала книжная выставка “Книжки с бантиком для девочек, книжки в кепочках для мальчиков». Книги были интересно и красочно оформлены, подборка литературы была интересной и полезной. На выставке была представлена художественная литература с которой можно интересно провести своё свободное время, а также отраслевая, благодаря которой ребята смогли пополнить свои знания.



Кніжная выстава, літаратурная віктарына “Лета з добрай кнігай” (у рамках акцыі “Лета з кнігай”)


На працягу месяца у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Лета з добрай кнігай”. Наведвальнікі здзейснілі займальнае падарожжа па казках. Паказалі сваі веды, кемлівасць, уменні, спрыт. Праявілі фантазію. Дзеці з цікавасцю і азартам удзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, адказвалі на загадкі і жартоўныя пытанні.

29.07.2020г. Гучныя чытанні "Чытаем разам з сябрамі»

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшлі гучныя чытанні "Чытаем разам з сябрамі». Удзельнікі мерапрыемства сабраліся ў бібліятэцы каб правесці час з карысцю і пачытаць разам цікавую кнігу. Для сумеснага чытання юныя чытачы выбралі казку Каці Мацюшкінай  «Трыксі Фіксі і чароўны баль».



25.07.2020г. Праздник для детей "День веселого настроения"

В агрогородке Олекшицы прошел праздник для детей "День веселого настроения". Праздник сопровождался театрализованной программой, развлекательными конкурсами, квест-игрой. В этот праздник библиотекарь филиала «Олекшицкая сельская библиотека» провела литературную акцию «Каникулы без книги, как лето без солнца». Для юных читателей была организована книжная выставка «Книжки с бантиком для девочек, книжки в кепочках для мальчиков». Дети с удовольствием участвовали в викторине, отгадывали загадки, принимали участие в конкурсах. Все участники получили в подарок тематические буклеты, подготовленные работниками библиотеки.

20-24.07.2020г. Выстава творчых работ “Разам з унукамі”

З 20 па 24 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава творчых работ “Разам з унукамі”. Усе работы былі цікавыя, арыгінальныя, своеасаблівыя, было нямала творчых знаходак і ідэй. Вырабы, зробленыя сваімі рукамі, нікога не пакінулі абыякавымі. Падобныя выставы маюць вялікае значэнне, паколькі дазваляюць выявіць таленавітых людзей і пазнаёміць шырокае кола гледачоў з іх творчасцю, даюць магчымасць абмену практычным вопытам.

18.07.2020г. Літаратурны пікнік "Зона свабоднага чытання"

У аг.Канюхі прайшло свята «Дзень добрага настрою», арганізаваны ДУК «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» у рамках рэалізацыі акцыі «Падорым радасць дзецям». На гэтым свяце бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла літаратурны пікнік "Зона свабоднага чытання". Для юных чытачоў была арганізавана кніжная выстава "У кніжак няма канікул", з задавальненнем разам з казачнымі героямі дзеці пагулялі ў кніжныя хованкі, узнагародзілі любімую кніжку ордэнам "Я рэкамендую гэтую кнігу сваім сябрам" і атрымалі памятныя прызы ад бібліятэкара.

16-18.07.2020г. Індывідуальная гутарка з людзьмі сталага ўзросту


З 16 па 18 ліпеня бібліятэкар філіяла "Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" праводзіла індывідуальныя гутаркі з людзьмі сталага ўзросту аб іх правах. У канцы сустрэчы ўручаўся буклет "Прававая азбука пенсіянера".






13-20.07.2020г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд літаратуры “О Беларусь, мая шыпшына…”

На працягу тыдня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “О Беларусь, мая шыпшына…”, прысвечаная да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю вядомага беларускага паэта.

17.07.2020г. Літаратурная гульня-віктарына “Падарожжа па казках”

Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у свяце дзяцінства. Дзеці сталі ўдзельнікамі літаратурнай гульні-віктарыны “Падарожжа па казках”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, выхаваць цікавасць да чытання, асабліва ў летні перыяд. Гульня-віктарына ўмела некалькі тураў. На мерапрыемстве ўдзельнікі акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва, дасціпнасці, знаходлівасці і супрацоўніцтва. Яны актыўна адгадвалі творы, удзельнічаючы ў конкурсах: “Музей казачнай краіны”, “Паэзія”, “Фотаробат”, “Чароўныя фарбы”, “Юмарына”. Юныя чытачы прадэманстравалі ўсе свае веды аб прачытаных кнігах. Таксама дзеці расказалі пра свае любімыя казкі і казачных герояў. Удзельнікі гульні даказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй.

13-17.07.2020г. Кніжная выстава, бібліяграфічны прагляд літаратуры “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, беларускага паэта, празаіка, мовазнаўцы, перакладніка, літаратурнага крытыка, майстра самабытнага паэтычнага беларускага слова. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. На выставе былі прадстаўлены аповесці для дзяцей, казкі, зборнікі вершаў, паэмы, пераклады.

16.07.2020г. Выставка-предупреждение, библиографический обзор «Горькая правда о пиве»

В филиале «Олекшицкая сельская библиотека» в рамках профилактики алкоголизма среди несовершеннолетних была организована выставка-предупреждение с библиографическим обзором «Горькая правда о пиве». Библиотекарь рассказала о причинах возникновения пивного алкоголизма, о химическом составе современного пива, о том, как злоупотребление пивом влияет на здоровье человека и почему оно так опасно именно для подростков. Ребята узнали о негативных изменениях в организме, связанных с употреблением этого алкогольного напитка: о «пивном животе», о «синдроме пивного сердца», об усилении выработки женских половых гормонов. Также посетители были проинформированы об административной ответственности за распитие пива и алкогольной спиртосодержащей продукции.

16.07.2020г. Кніжная выстава “Гродзенская вобласць і Бераставіцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”

На абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага дзейнічае тэматычная кніжная выстава “Гродзенская вобласць і Бераставіцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Гродна і Вялікай Бераставіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Увазе чытачоў бібліятэкары прапануюць розныя навуковыя і папулярныя выданні, сярод якіх зборнік “Гродненщина накануне и в годы Великой Отечественной войны (1939-1945): (по документам гродненских архивов)” прысвечаны пераломнаму моманту ў гісторыі Прынёманскага краю. У ім сабраны арганізацыйна-распарадчыя дакументы, якія захоўваюцца ў фондах архіваў Гродзенскай вобласці, перакладзеныя дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных улад.

11.07.2020г. Конкурсна-гульнявая праграма “Лета звонкае смяецца”


Пагуляць, пагутарыць і весела правесці час сабраліся дзеці на конкурсна – гульнявую праграму “Лета звонкае смяецца”, якое прайшло на пляцоўцы каля філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. Дзеці прымалі ўдзел у розных конкурсах: “Хуткі мяч”, “Скачкі”, “Можа - не, а можа -да”, "Лепшы малюнак на асфальце”, “Класікі” і іншыя. Мерапрыемства прайшло ў вясёлай і сяброўскай атмасферы.


09.07.2020г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі»


Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Падчас мерапрыемства дзеці актыўна прымалі ўдзел у чытанні рускай народнай казкі “Рэпка”. У канцы сустрэчы абмеркавалі казку і прыйшлі да высновы, што любая цяжкая справа вырашаецца лёгка, калі побач ёсць людзі гатовыя прыйсці табе на дапамогу.


08.07.2020г. Тэматычная выстава “Беларусь мая сінявокая”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” з 1 па 8 ліпеня дзейнічала тэматычная выстава “Беларусь мая сінявокая”, прысвечаная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўнага свята нашай краіны. Да ўвагі чытачоў былі прапанаваны кнігі, прысвечаныя мінуламу і сучаснасці нашай краіны. Сярод іх – літаратура па праву, архітэктуры, народнаму касцюму, беларускай кухні і па іншых тэмах, а таксама матэрыялы з перыядычнага друку аб гістарычных каштоўнасцях і сучасных дасягненнях нашай краіны.

08.07.2020г. Гульнявое асарці “Усё гэта называецца прыродай”

Гульнявое асарці “Усё гэта называецца прыродай” прайшло ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Пралеска” адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах “Загадкі лесу”, “Птушыныя сябры”, “Зялёная аптэка”. Затым дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Зялёны мір – наш добры дом”, якая нагадала падрастаючаму пакаленню які чароўны, дзівосны свет навокал нас. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з правіламі паводзін у лесе і на вадаёме.

04.07.2020г. Забаўляльная праграма “Лета кліча!”

Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з загадчыкам па культурна – дасугавай дзейнасці аг. Масаляны запрасілі дзяцей на забаўляльную праграму “Лета кліча!”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі у конкурсах, гульнях: “Сонечны зайчык”, “Кніжны сябар”, “Вясёлы ручаёк”, “Самы хуткі”, “Купалаўскі вяночак”.  Бібліятэкар запрасіла дзяцей наведаць і наступныя мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца на працягу лета.

03.07.2020г. Свята "Квітней мой край пад небам жураўліным"

Бібліятэкары  філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у свяце "Квітней мой край пад небам жураўліным", якое было прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Для наведвальнікаў свята адбылася бяспройгрышная латарэя “У краіне цудаў” і краязнаўчая віктарына “Сэрцам роднага краю краніся”. Удзельнікі змаглі даведацца пра тое, як з'явіўся наш Бераставіцкі раён, пра што "кажуць" нам назвы населеных пунктаў, якія вуліцы ў нашым раёне носяць імёны тых людзей, якія ў час вайны здзейснілі подзвіг на нашай зямлі, якую ролю адыгралі жыхары нашага раёна ў Перамозе над фашызмам.

03.07.2020г. Тэматычная экспазіцыя “Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала тэматычная экспазіцыя “Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь”. Экспазіцыя складалася з трох раздзелаў “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, “На прасторах любай Беларусі”, “Радзіма. Подзвіг. Перамога”. Выданні, прадстаўленыя на выставе знаёмлі з гістарычным мінулым, сучаснымі сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь. Мастацкае ўвасабленне ваеннай тэматыкі знайшло адлюстраванне ў трэцім раздзеле выставы.

03.07.2020г. Бібліяграфічны экспрэс-агляд літаратуры "Гэта ўсё Беларусь, гэта спадчына наша"

3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі дзяржавы, з'яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам гераізму, воінскай доблесці і патрыятызму, веры і аптымізму для будучых пакаленняў. Напярэдадні свята ў філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка" была аформлена кніжная выстава "Гэта ўсё Беларусь, гэта спадчына наша». Экспанаваная літаратура знаёміла чытачоў з дзяржаўнай сімволікай, з гістарычным мінулым і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь.

03.07.2020г. Кніжная выстава “Твая зямля, твая Радзіма - названа светла: Беларусь”

3 ліпеня займае асобае месца ў гісторыі нашай дзяржавы, з’яўляецца яркім аліцэтварэннем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам патрыятызма, гераізма і аптымізма, а таксама веры для будучых пакаленняў.

02.07.2020г. Свята дзяцінства "Тэрыторыя добрага настрою"

Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у свяце дзяцінства "Тэрыторыя добрага настрою". Для наведвальнікаў свята адбылася квэст-гульня “Барацьба розумаў”, бяспройгрышная латарэя “Літаратурны пікнік”.  Праграма свята суправаджалася вясёлымі гульнямі, песнямі, танцамі, флэшмобам. Радасна, звонка, цяпло і маляўніча прайшло свята дзяцінства.


02.07.2020г. Паэтычны час "Квітней пад небам сінім Беларусь"

У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў паэтычны час "Квітней пад небам сінім Беларусь", прысвечаны галоўнаму дзяржаўнаму святу Беларусі - Дню Незалежнасці. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным аб святкаванні Дня Незалежнасці, з чым звязана гэтае свята, калі яго пачалі адзначаць, а таксама асноўныя этапы развіцця Рэспублікі Беларусь, як незалежнай дзяржавы. 





Выстава адной кнігі “Маленький принц”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да 120-годдзя з дня нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы (1900 – 1944), прафесійнага лётчыка, журналіста і філосафа, але ў першую чаргу – аднаго з самых папулярных пісьменнікаў свету, была арганізавана выстава адной кнігі “Маленький принц”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю вядомага пісьменніка. Многія чытачы выказалі думку, што кніга “Маленький принц” – гэта не дзіцячая казка, а самая сапраўдная казка для дарослых.





30.06.2020г. Кніжная выстава “Раім прачытаць!”

Бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” на працягу чэрвеня прапанавалі для маленькіх наведвальнікаў цікавую і разнастайную выставу кніг “Раім прачытаць!”. Да ўвагі чытачоў былі прадстаўлены кнігі Змітрака Бядулі, Уладзіміра Ліпскага, Наталлі Бучынскай, Таццяны Дамаронак і іншых аўтараў. Для самых малодшых наведвальнікаў літаратуру дапамагалі выбіраць бібліятэкары. Асаблівым попытам у чытачоў карысталіся кнігі на беларускай мове.

30.06.2020г. Бліц-апытанне “Рэцэпт ад адзіноты”

Супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі бліц-апытанне “Рэцэпт ад адзіноты”, задавалі толькі адно патанне: “Ці ведаеце Вы рэцэпт ад адзіноты?” Адказы былі разнастайнымі, але стала зразумела, што чалавек не можа быць адзін. Адны займаюцца любімай справай, другія адпачываюць душой, гледзячы на сваіх унукаў. Людзі сталога ўзросту асвойваюць інтэрнэтпляцоўкі, размаўляюць па Вайберу і Скайпу. Нас вельмі радуе, што чытанне кніг і перыёдыкі займае значнае месца ў жыцці апытаных намі людзей. Усім нашым чытачам мы жадаем заставацца здаровымі, бадзёрымі і мець заўсёды добры настрой!


30.06.2020г. Кніжная выстава “Лета з добрай кнігай”

На працягу чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Лета з добрай кнігай”. Наведвальнікі знаёміліся з творчасцю дзіцячых паэтаў і пісьменнікаў. Дзеці мелі магчымасць не толькі паглядзець, але і пачытаць любімыя творы ў бібліятэцы. А некаторыя выказвалі жаданне ўзяць кнігі з выставы на дом.