Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

29.05.2021г. Прафілактычная акцыя “Дзень без тытунёвага дыму”

Напярэдадні Сусветнага дня адмовы ад тытуню супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжна-ілюстрацыйна-інфармацыйную выставу “Бросим курить!” і правялі прафілактычную акцыю “Дзень без тытунёвага дыму”, падчас якой правялі з юнымі наведвальнікамі тэматычную гутарку-разважанне, пазнаёмілі іх з інфармацыйнымі бюлетэнямі “Час адмовіцца ад тытуню” і “Пасіўнае курэнне – гэта небяспечна!”, падрыхтаванымі бібліятэкай,  і праінфарміравалі аб тым, што тэма гэта дня ў 2021 годзе – “Пандэмія COVID-19 – падстава адмовы ад тытуню”.