17.09.2021г. Тэматычная гадзіна “Адзінства народа – сіла краіны”

У рамках агульнарэспубліканскай культурна-патрыятычнай акцыі “Беларусь - краіна адзінства” ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для навучэнцаў групы падоўжанага дня прайшла тэматычная гадзіна “Адзінства народа – сіла краіны”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра родную Беларусь, пра асаблівасці фарміравання і станаўлення беларускай дзяржавы, пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Успомнілі прыказкі і прымаўкі аб Радзіме, смеласці і адвазе. Праглядзелі відэафільм “Пра Беларусь і беларусаў”. Скончылася мерапрыемства аглядам літаратуры ў выставы “Беларусь. Народ. Дзяржава. Час”.