04.11.2021г. Конкурсна-гульнёвая праграма “Час вясёлых забаў”

Для вучняў 1-2 класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, якія адпачываюць на канікулах у прышкольным лагеры “Дружба”, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі конкурсна-гульнёвую праграму “Час вясёлых забаў”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнёвай сітуацыі “Дарога на востраў Ласуноў”, музычнай міні-гульне “Чупа-чупс”, конкурсе “Знаўца пор года”, актыўна і весела адказвалі на пытанні віктарыны “Па казачных дарожках”, а таксама міні-віктарыны “Салодкія пытанні”. У канцы сустрэчы ўсе дзеці атрымалі салодкія пачастункі, а самым актыўным ўдзельнікам конкурсаў уручылі невялікія прызы.