05.11.2021г. Гістарычнае падарожжа “Беларусь у рэвалюцыйныя гады”

 5 лістапада бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей Масалянскай пачатковай школы гістарычнае падарожжа “Беларусь у рэвалюцыйныя гады”, прымеркаванае да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дзеці даведаліся, што 7 лістапада 1917 года – памятная дата ў летапісах многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Гэта падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва. У Рэспубліцы Беларусь дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляецца дзяржаўным святам, што сведчыць аб значнасці гэтага дня для нашага грамадства.