05.11.2021г. Дыялогавая пляцоўка “Гістарычная памяць народа: ад мінулага да будучыні” да Дня Кастрычніцкай Рэвалюцыі 1917 г.

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Бераставіцкай раённай арганізацыяй Беларускага аб’яднання ветэранаў правяла мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. – дыялогавую пляцоўку “Гістарычная памяць народа: ад мінулага да будучыні”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны працы раёна, а таксама ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Паклічу сяброў”, што працуе пры райбібліятэцы. З уступным словам выступіла старшыня раённай арганізацыі ветэранаў А.І. Сілкова. Яна коратка паведаміла аб падзеях кастрычніка 1917 года ў Расіі і значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 
Кожны з прысутных, працоўная дзейнасць якога выпала на 60-80-я гг. мінулага стагоддзя, падзяліўся сваімі ўспамінамі  і ўражаннямі аб савецкім часе, сваім жыцці і сваёй працы, а таксама выказаў думку аб тым, што трэба с павагай адносіцца да гісторыі сваёй радзімы, гісторыі свайго народа, прызнаць памылкі, выправіць іх і далей з аптымізмам будаваць будучыню. У завяршэнні мерапрыемства супрацоўнік раённай бібліятэкі правяла тэматычны агляд літаратуры, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Кастрычнік: погляд праз стагоддзе”, пазнаёміла прысутных з выданнямі, якія змяшчаюць новыя цікавыя гістарычныя факты, а таксама з творамі мастацкай літаратуры розных гадоў, якія прысвечаны тэме Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі і падзеям Грамадзянскай вайны.