05.11.2021г. Літаратурная гульня-віктарына "Чароўныя таямніцы кніжных паліц" для наведвальнікаў прышкольнага лагера "Дружба" Бераставіцкай СШ.

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прадоўжыла сваю работу па арганізацыі мерапрыемстваў для вучняў 1-2-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, якія адпачываюць на канікулах у прышкольным лагеры “Дружба”. На гэты раз бібліятэкары правялі для дзяцей атрада “Экалагічная казка”  літаратурную гульню-віктарыну “Чароўныя таямніцы кніжных паліц”.  Школьнікі актыўна і з задавальненнем прынялі ўдзел у міні-размінцы “Адгадай!”, бойка адказвалі на пытанні супрацоўніка бібліятэкі. Затым актыўна ўключыліся ў конкурсы “Казачны персанаж”, Знаўца мастацтва”, “Літаратурны лабірынт”, “Сапраўдны артыст”, “Народная мудрасць”, “Чароўны калпак” і іншыя. У канцы забавы кожны з яе ўдзельнікаў атрымаў медаль “Лепшаму іграку” і салодкія пачастункі.