13 лютага ў
філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці
“Салдат вайны не выбірае”. Мерапрыемства было прысвечана тым даўнім падзеям,
якія сталі ўжо гісторыяй, але аб якіх мы павінны памятаць. Падчас мерапрыемства
ўдзельнікі даведаліся і пра нашых аднавяскоўцаў, якія аддавалі свой воінскі
абавязак у Афганістане. Закончылася гадзіна памяці мінутай маўчання. Спадзяёмся,
што сённяшняя сустрэча застанецца ў нашых сэрцах напамінам аб тым, што пакуль
жыве чалавечая памяць, жыве і сам Чалавек.