12 лютага ў філіяле “Старадворацкая
сельская бібліятэка” прайшоў паказ прэзентацыі “Афганістан – наш боль”,
прымеркаваны да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемства наведаў наш зямляк
з Вараноў, падпалкоўнік запасу Гром В.В.. Ён расказаў юным удзельнікам сустрэчы
пра землякоў, якія служылі ў Афганістане.