15.02.2022г. Час памяці “Гарачымі дарогамі Афганістана”

 15 лютага споўнілася 33 гады з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта дата стала днём-сімвалам, днём памяці і смутку аб усіх загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах. У гэты дзень у Бераставыіцкай раённай бібліятэцы прайшоў час памяці “Гарачымі дарогамі Афганістана”, у якім прынялі ўдзел наведвальнікі аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. У якасці ганаровага госця на сустрэчу запрасілі ўдзельніка баявых дзеянняў у Афганістане  Сяргея Гладкага, які быў адным з тых, хто рызыкаваў сваім жыццём дзеля ўратавання іншых, хто не па чутках ведае пра цяжкі баявы труд, воінскае сяброўства, узаемадапамогу і гераізм савецкіх воінаў-інтэрнацыяналітаў. С. Гладкі падзяліўся сваімі ўспамінамі пра баявыя будні вайны.У сустрэчы таксама прыняла ўдзел першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, якая ад імя моладзі падзякавала ветэрана за подзвіг і прыклад вернасці воінскаму абавязку, мужнасці і гераізму. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Гарачымі дарогамі Афганістана”.














Страниц (31)1234567891011 Вперёд