У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага ў Бераставіцкай раённай
бібліятэцы адбыўся ваенна-гістарычны экскурс “Старонкі гісторыі Афганскай вайны
1979-1989 гг.” для вучняў 6-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Мэта
мерапрыемства: выхаванне патрыятычных пачуццяў у школьнікаў, пашырэнне ведаў
аб айчыннай гісторыі, фарміраванне прадстаўлення аб воінскім абавязку і вернасці Радзіме,
выхаванне пачуцця павагі да ветэранаў вайны ў Афганістане. Гэта асабліва
актуальна ў Год гістарычнай памяці, які аб’яўлены сёлета ў Беларусі. Падчас
мерапрыемства дзеці атрымалі змястоўную і вельмі цікавую інфармацыю аб трагічных
падзеях у Афганістане ў 1979-1989 гг., а таксама пазнаёміліся з імёнамі
землякоў, якія ў той час адбывалі воінскі абавязак на афганскай зямлі.
Бібліятэкар расказала вучням аб мужнасці савецкіх салдат, зачытала ўрыўкі з
пісьмаў, якія яны пісалі сваім родным. Дзеці прачыталі
вершы, прысвечаныя тым далёкім дням, і ўшанавалі памяць аб загінуўшых.