У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей
Масалянскай пачатковай школы прайшоў урок мужнасці “Месца подзвігу - Афганістан”
(да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў). Афганская вайна 80-х… Яна яшчэ доўга будзе трывожыць і хваляваць нашы душы
і сэрцы. Нашы воіны, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, прынялі на сябе
цяжар гэтай вайны. На ўроку прагучалі вершы аб афіцэрах і салдатах, якія прайшлі праз
Афганскую вайну. Дзеці прыйшлі да высновы, што патрыятызм, любоў да Радзімы, адданасць ёй,
імкненне абараняць ад ворагаў сваімі справамі, служыць інтарэсам сваёй краіны –
пачуццё вялікае і неабходнае, пачуццё абавязку.