Бераставіцкая раённая
бібліятэка запрашае наведаць кніжна-ілюстрацыйную выставу “Гістарычная памяць
народа – повязь часоў і пакаленняў”, прысвечаную Году гістарычнай памяці, які
сёлета аб’яўлены ў Беларусі. Літаратура, прадстаўленая на экспазіцыі, знаёміць
чытачоў з узнікненнем першай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага,
з гераічным мінулым Беларусі і славутымі асобамі нашай гісторыі, помнікамі
літаратуры і мастацтва Беларусі, а таксама аб’ектамі гісторыка-культурнай
спадчыны нашай краіны. Асаблівую цікавасць выклікаюць маляўнічыя выданні:
“Спадчына Беларусі”, “Помнікі мастацкай культуры Беларусі”, “Вялікія князі
Вялікага княства Літоўскага” ,“Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх
мастакоў” і інш. Выстава будзе дзейнічаць і папаўняцца новымі выданнямі і
матэрыяламі на працягу ўсяго года.