17 лютага
бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка"
правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі”. на ўроку
дабразычлівасці «Перадай дабро па крузе». Маленькія удзельнікі ў займальнай
форме спазнавалі, што такое дабро і зло. Разам з
бібліятэкарам, яны вучыліся дзяліцца адзін з адным усмешкамі і цацкамі. Так, на
практыцы, малыя ўбачылі, што любыя добрыя ўчынкі і словы пакідаюць след у
нашай душы. У канцы
мерапрыемства ўсе прыйшлі да адной высновы, што добрыя
справы заўсёды вяртаюцца і упрыгожваюць чалавека.