Цікава і весела прайшла конкурсна-забаўляльная
праграма “Дзень Святога Валянціна: легенды і традыцыі”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі для вучняў 10-х класаў Вялікабераставіцкай
сярэдняй школы да Дня Святога Валянціна. Дзеці актыўна і з задавальненнем прымалі ўдзел
у шматлікіх конкурсах, гульнях, розыгрышах, а таксама адказвалі на пытанні
пазнавальнай віктарыны. У канцы сустрэчы дзеці самі сваімі рукамі зрабілі
валянцінкі і падарымі іх сваім аднакласнікам і бібліятэкарам у знак удзячнасці
і павагі.