16.03.2022г. Дыялог-разважанне “Расплата за бязволле”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў мясцовай школы правяла дыялог-разважанне “Расплата за безволле” (да Дня барацьбы з наркотыкамі). Школьнікам паведамілі пра пагрозу, якую прыносяць наркотыкі для здароўя і жыцця. Напомнілі, што наркотыкі – гэта не задавальненне або шкодная звычка, а сур’ёзная хвароба, якая наносіць шкоду лёсу, разбурае сем’і, пазбаўляе жыцця. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны “Памяткі пра шкоду наркотыкаў”.