17.03.2022г. Гучныя чытанні “Спяваю табе, мой родны край”.

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Чамучкі” бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гучныя чытанні “Спяваю табе, мой родны край”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігай “Беларусь-наша Радзіма”. Асаблівую цікавасць выклікалі старонкі Гродзенскай і Мінскай вобласці. У канцы сустрэчы дзеці з задавальненнем паглядзелі часопісы “Вясёлка”.