“Захаваем гістарычную памяць. Ствараем навейшую
гісторыю краіны” – пад такой назвай у Вялікай Бераставіцы прайшоў жаночы форум
актывістаў раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. У рамках форума
адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “БСЖ – саюз нашага часу”, якую
правялі для ўдзельнікаў мерапрыемства супрацоўнікі раённай бібліятэкі і пазнаёмілі
прысутных з матэрыяламі выставы і з гісторыяй стварэння раённай арганізацыі
жанчын. Аб выпрабаваннях, якія прыйшлося прайсці савецкім жанчынам у гады
Вялікай Айчыннай вайны, аб гераінях, якія дабраахвотна змянілі свае прыгожыя
сукенкі на ваенную форму, аб іх подзвігах расказала ў сваім выступленні старшыня
пярвічнай арганізацыі ГА БСЖ ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя
В.М.Кавалеўскага”, супрацоўнік бібліятэкі Данута Лагада.