25.03.2022г. Пасяджэнне аматарскага клуба “Чараўніцы”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага клуба “Чараўніцы”. Тэма заняткаў “Выраб падставак для алоўкаў з бросавага матэрыялу”. Забруджванне навакольнага асяроддзя – адна з найважнейшых праблем у наш час. Колькасць цвёрдых бытавых адходаў ва ўсім свеце пастаянна расце. Людзі пакуль не навучыліся менш выкідваць, больш перапрацоўваць і паўторна выкарыстоўваць.Усе адыходы ўяўляюць пагрозу для навакольнага асяроддзя і небяспечныя для здароўя чалавека. Таму падчас пасяджэння дзеці разам з бібліятэкарам пастараліся ў бросавы матэрыял удыхнуць другое жыццё. Атрымаліся прыгожыя падстаўкі пад алоўкі і фламастары.