30.03.2022г. Пазнавальны час “І край родны адчыніць таямніцы”

Да Года гістарычнай памяці ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны час “І край родны адчыніць таямніцы” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Спачатку прысутныя паслухалі гістарычную легенду аб Бераставіцы. Цікава было даведацца, што назвалі пасёлак па імёнах першых пасяленцаў: Бераст і Тавіцы. Таксама ўдзельнікі даведаліся, якія ёсць архітэктурныя помнікі ў Бераставіцы. Гісторыя роднага краю зачароўвае сваім цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай. У бібліятэцы таксама арганізавана кніжная выстава да Года гістарычнай памяці “Люблю я гісторыю роднага краю!”. На выставе змешчана літаратура аб гісторыі краю, адраджэнне нацыянальных традыцый, абрадаў і культуры.