22.04.2022г. Дыялог-разважанне "Каб не паўтарылася ізноў"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла з вучнямі 9-11 класаў дыялог-разважанне "Каб не паўтарылася ізноў". Падчас мерапрыемства падлеткі разам з бібліятэкарам успомнілі трагічную гісторыю тэхнагеннай катастрофы. Падводзячы вынікі сустрэчы, школьнікі пагадзіліся, што Чарнобыльская катастрофа з'яўляецца самай жахлівай падзеяй у гісторыі цывілізацыі. У выніку яе пацярпела ўсё чалавецтва. Наступствы аварыі глабальныя і жудасныя. Людзі павінны памятаць пра Чарнобыль, дзеля будучыні, ведаць аб небяспецы радыяцыі.