Напярэдадні Дня памяці прападобнай Еўфрасінні
Полацкай — дачкі віцебскага князя Святаслава Усяславіча, унучкі Усяслава
Брачыславіча, інакіні і асветніцы перыяду Полацкага княства, ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага было праведзена пазнавальнае
мерапрыемства для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” – гістарычны экспрэс-альманах пад назвай “Жыццё
и подзвіг Святой Еўфрасінні Полацкай”. Супрацоўнік бібліятэкі коратка пазнаёміла
ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй і дзейнасцю беларускай асветніцы, таксама
былі прачытаны вершаваныя радкі, прысвечаныя
Еўфрасінні Полацкай. У канцы сустрэчы госці праглядзелі відэафільм "Спаса-Праабражэнская
царква" і пазнаёміліся з кнігамі на выставе.