“ЗОЖ: Всё, что знаем – угадаем!” – пад такой назвай у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў забаўляльна-аздараўленчы калаж для
наведвальнікаў прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба”. Дзеці з вялікім
задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у разнастайных вясёлых конкурсах,
адказвалі на пытанні віктарыны, ахвотна выконвалі заданні, успомнілі
пісьменнікаў, якія ў сваіх творах закранулі тэму здароўя і здаровага ладу жыцця,
чыталі вясёлыя вершы і малявалі. Сустрэча прайшла цікава і весела. Дзеці
атрымалі добры настрой і абяцалі часцей наведваць бібліятэку і ўдзельнічаць у бібліятэчных
мерапрыемствах.