03.06.2022г. Бібліятэчны пікнік “Хай зіхацяць дзіцячыя вочы”.

3 чэрвеня бібліятэкар філіяла Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка запрасіла дзяцей лагера Сонейка на бібліятэчны пікнік Хай зіхацяць дзіцячыя вочы. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў кніжнай дзяржаве. Пазнаёміліся з дзевятым цудам сусвета  – кнігай. Мы настолькі прывыклі да гэтага тварэння чалавецтва, што рэдка задумваемся над яго каштоўнасцю. Любімая кніга заўсёды ляжыць пад рукой і, як сапраўдны сябар, гатовая ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу. Навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказаць, падняць настрой.