04.06.2022г. Экалагічнае паведамленне “Нас акружае прыгажосць!” да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня.

 Да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня, ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для школьнікаў прайшло экалагічнае паведамленне “Нас акружае прыгажосць”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання гэтага памятнага дня і з тэмай 5 чэрвеня 2022 года – “Толькі адна Зямля”. Гэты дэвіз прагучаў 50 гадоў назад у Стакгольме, калі была створана Праграма ААН па навакольнаму асяроддзю. Гэты дзень напамінае нам аб самым важным і галоўным, аб нашым навакольным асяроддзі – планеце Зямля. Школьнікі даведаліся аб 17 Мэтах устойлівага развіцця – Мэтах Добрага Жыцця, якія дапамогуць чалавецтву захаваць прыроду і жыццё ўвогуле на планеце Зямля. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для дзяцей экалагічную віктарыну, на пытанні якой яны з задавальненнем адказалі, і якая аказалася для іх вельмі пазнавальнай. У канцы сустрэчы вучні пазнаёміліся з цікавымі маляўнічымі выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе, аформленай у бібліятэцы да гэтай даты экалагічнага календара.