04.06.2022г. Гульнявая праграма “Падаруй сонца дзяцінству”.

У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла гульнявая праграма “Падаруй сонца дзяцінству”, на якой прысутнічалі вучні Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар прапанавала дзецям міні-віктарыну “Пазнай сябра”, творчае заданне “Кветка сяброўства”, на якой дзяўчынкі складалі сонца, таксама адгадвалі загадкі. Напрыканцы праграмы малявалі малюнкі на тэму дзяцінства.