09.06.2022г. Квэст-гульня “Кругом ды навокала … бібліятэкі” у рамках раённага праекта “Культурныя канікулы 2022”.

 Захапляючая квэст-гульня “Кругом ды навокала … бібліятэкі” завяршыла тыдзень “Культурныя канікулы 2022” ў раённай бібліятэцы. Мэта квэста - сабраць ключавую фразу. Спаборнічалі каманды “Кракадзіл Гена” і “Віні-Пух”. Школьнікам трэба было прайсці этапы: “Бібліятэка”, “Каля мосціка”, “Вавёрка”, “Каля люстэрка”, “Акварыум”, “Мінулае”. У ходзе гульні каманды павінны былі выканаць шмат заданняў: разгадаць красворд, адгадаць прыказкі, шарады, рэбусы, расшыфраваць выказванне, якое належыць вядомым асобам, расказаць, якія старажытныя рэчы паказаны на слайдзе, і чым іх замянілі ў наш час. На кожным этапе дзеці паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і скорасць рэакцыі. Абедзве каманды паспяхова прайшлі ўсе этапы квэста, сабраўшы ўсе падказкі, і злажылі фразу: “Ура! Бібліятэка! Ура! Канікулы!” . У канцы сустрэчы дзеці прызналіся, што бібліятэка стала месцам, дзе няма калі сумаваць і куды хочацца вярнуцца зноў і зноў.