10.06.2022г. Краязнаўчая экскурсія для дзяцей па мастацкай галерэі “Адметнасці Бераставіцкага краю”.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася краязнаўчая экскурсія па мастацкай галерэі “Адметнасці Бераставіцкага краю” для школьнікаў – удзельнікаў мерапрыемстваў у рамках праекта “Культурныя канікулы 2022”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з адметнымі і славутымі мясцінамі, помнікамі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны, якія знайшлі адлюстраванне ў маляўнічых карцінах-ілюстрацыях бераставіцкага мастака Мікалая Жлабовіча, якімі  багата аздоблены інтэр’ер абанемента раённай бібліятэкі. Такім чынам, дзеці далучыліся да вывучэння гісторыка-культурнай і мастацкай спадчыны краю. У канцы сустрэчы школьнікі ахвотна і з задавальненнем пагулялі ў аэрахакей.