09.06.2022г. Культурная вандроўка “У краіну ветлівасці і дабраты”

У філіяле”Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла культурная вандроўка “У краіну ветлівасці і дабраты”, на якой прысутнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі летняга лагера Вялікаэйсмантаўскай СШ. У ходзе вандроўкі бібліятэкар напомніла  дзецям добрыя і ветлівыя словы. Правялі гульню “Ветліва-не ветліва”, “Дазваляецца-забараняецца”, адказвалі на пытанні, чыталі творы пра ветлівасць. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала кнігі, зрабіла напамін пра правілы карыстання кніжкамі.