09.06.22г. Інтэлектуальная гульня “Лета на востраве скарбаў”

9 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла сваіх юных чытачоў на займальную інтэлектуальную гульню “Лета на востраве скарбаў”. Падчас гульні дзеці з дапамогай чароўнай кветкі трапілі на незвычайны востраў, востраў Кнігалюбаў. На гэтым таямнічым востраве схаваны скарб. Каб знайсці гэты скарб, хлопчыкам і дзяўчынкам прыйшлося пераадолець шмат перашкод: падводныя скалы “Так ці не”, перавал “Хто ёсць хто”, пераплысці раку “Песенек”, узлезці на гару “Любімых казак” і, нарэшце, трапіць у запаведнік “Народная мудрасць”. Пераадолеўшы ўсе перашкоды, дзеці знайшлі скарб і зразумелі, што самыя дзіўныя скарбы - гэта кнігі. Менавіта з іх мы можам даведацца нямала цікавых і дзіўных гісторый.