На чарговым
пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры раённай
бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага, адбылася сустрэча з “чарадзейнай казкай”.
Дзеці спачатку даведаліся, што казка – гэта выдумка, у якой людзі з доўгіх
часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных
краінах, дзе жывуць казачныя жывёлы, якія маюць пачуцці і ўмеюць размаўляць.
Дзеці з задавальненнем паслухалі і пачыталі самі казкі: “Ліса і
журавель”,“Зайкава хатка", “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Воўчы хлеб”. Адгадвалі
загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны.