26 кастрычніка ў
філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
гульня-падарожжа “Жыхары ляснога царства”. Дзеці дзяліліся на дзве каманды і
адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, угадвалі сляды лясных звяроў па малюнках.
Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Потым разглядалі энцыклапедыі і
чыталі творы мастацкай літаратуры пра лясных жыхароў.