26 кастрычніка ў
філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Гэта
нашай гісторыі радкі”. У Год гістарычнай памяці мы зноў і зноў звяртаем
свой позірк у мінулае нашай краіны. І, асабліва, нас
прыцягваюць 1941-1945 гады. Той урок, які прайшоў наш
народ, немагчыма забыць.
Чытайце кнігі аб вайне! Напэўна, лепш бы іх не было. Але яны ёсць ... У памяць
аб Вялікай Перамозе адкладзіце
свае справы. Вазьміце кнігі ў бібліятэцы, прачытайце іх! Успомніце пра тое, што
зрабілі нашы дзяды і прадзеды, каб падарыць нам шчасце ЖЫЦЬ!