14.12.22г. Гучныя чытанні «Снежная, чароўная казка зімы»

 14 студзеня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла чарговая сустрэча аматарскага аб'яднання «Чамучкі» «Снежная, чароўная казка зімы». Падчас сустрэчы ўдзельнікі сустрэлі таямнічую мастачку - Чараўніцу Зіму. Яна распавяла дзецям, адкуль пайшлі назвы зімовых месяцаў і пра звычай выстаўляць на акно запаленую свечку, калі гаспадары напярэдадні Калядаў чакаюць у госці калядоўшчыкаў.