28.12.2022г. – Карнавальнае шоу “Навагодні серпанцін” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.

Напярэдадні Новага года Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на карнавальнае шоу “Навагодні серпанцін”. У госці на святочнае мерапрыемства завіталі казачныя героі: Снягурка, Дзед Мароз і Баба Яга. Каб атрымаць падарункі ад Дзеда Мароза маладыя людзі павінны былі выканаць заданні, якія прыпасла для іх Баба Яга. Усе разам дружна спявалі песні, вадзілі карагод, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, чыталі вершы пра зіму і Новы год, весяліліся. У канцы імпрэзы Дзед Мароз павіншаваў прысутных з надыходзячым 2023 годам, пажадаў добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўручыў усім салодкія пачастункі.