У межах
рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” у філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вечарына “Под сиянием Рождественской
звезды” для людзей пажылога ўзросту. Падчас тэматычнага мерапрыемства гучалі
віншаванні, калядкі, песні і вершы. У цёплай абстаноўцы ўдзельніцы
мерапрыемства дзяліліся сваімі ўспамінамі святкавання Новага года, Ражства
Хрыстова, калядавяння.