13.01.2023г. – Чароўныя калядкі “Каляда ішла, казу вяла…” на першым у новым 2023 годзе пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”.

 “Каляда ішла, казу вяла…” – пад такоў назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшлі чароўныя калядкі для удзельнікаў клуба аматароў прыроды “Экалагічны буквар”. Спачатку бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання Калядаў ў Беларусі, а затым прапанавала ім прыняць удзел у забаўных конкурсах і гульнях, гаданні з чароўнага кошыка. Школьнікі з задавальненнем развучвалі калядку, адгадвалі загадкі, гадалі, чыталі гарэзлівыя дразнілкі. Святочная сустрэча падарыла дзецям яркі і незабыўны свет Нараджэння Хрыстова, а на завяршэнне яны атрымалі ад бібліятэкі добрыя пажаданні і салодкія пачастункі.