13 студзеня бібліятэка
ў Старым Дворцы вітала сваіх юных чытачоў. Літаратурная гульня “Дзе схаваны
залаты ключык?”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння А.Талстога, прайшла
весела і змястоўна. Загадкі, гульні, прагляд фільма і, напрыканцы, традыцыйныя
пачастункі – цудоўны адпачынак для дзяцей.