13.01.2023г. Свята «Калядныя сустрэчы»

13 студзеня бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” паклікала на свята «Калядныя сустрэчы» людзей сталага ўзросту ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Падчас свята госці з задавальненнем успомнілі гісторыю ўзнікнення свята «Стары Новы год», паўдзельнічалі ў вясёлай віктарыне, паспявалі старыя народныя песні. У канцы мерапрыемства была арганізавана калядная фотасесія.