13.01.2023г. Калядныя сустрэчы “Свята пажаданняў і надзей”

 У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” 13 студзеня у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі калядныя сустрэчы “Свята пажаданняў і надзей” з удзелам аматарскага аб’яднання для дарослых “Кватараначка”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў ад старшыні сельскага Савета Івана Іванавіча Козела. Падчас мерапрыемства за салодкім сталом прысутныя ўспомнілі аб традыцыях святкавання каляд, падзяліліся цікавымі гісторыямі са свайго жыцця. З вялікім задавальненнем і цікаўнасцю жанчыны ўдзельнічалі ў калядных гаданнях, гульнях, конкурсах і інсцэніроўках. Удзельнікі свята жартавалі, спявалі песні, танцавалі. Сустрэча аднавяскоўцаў прайшла ў надзвычай цёплай атмасферы.