13.01.2023г. Вячоркі “Самаварныя пацехі"

 У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад ўсёй душы” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” былі арганізаваныя чайныя вячоркі “Самаварныя пацехі” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На мерапрыемства была запрошана намеснік па ідыялагічнай рабоце “РУСП Масаляны” Навакоўская Юлія Віктараўна. Ад мясцовай улады для пажылых людзей сельскай мясцовасці прагучалі цёплыя віншаванні і пажаданні самага найлепшага. Затым жанчыны весела правялі вольны час. Паслухалі цікавыя гісторыі, адкуль паявіліся першыя самавары, адгадвалі загадкі, спявалі частушкі, песні.